ҽ

Часів. Украіна. 65-гадовы Аляксандр Савун прыбірае разбітыя сцены пасля трапленьня ракеты ў дом Часів. Украіна. 65-гадовы Аляксандр Савун прыбірае разбітыя сцены пасля трапленьня ракеты ў дом  (AFP or licensors)

Святы Айцец: нашы малітвы за мір павінны стаць мацнейшымі

29 студзеня 2023 года, пасля малітвы Анёл Панскі Францішак прывітаў хлопцаў і дзяўчат з рымскага аддзялення руху Каталіцкая акцыя, якія ўдзельнічалі ў Караване міру.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Дзякую вам за ініцыятыву, якая ў гэтым годзе набыла яшчэ большае значэнне, таму што, думаючы пра пакутніцкую Украіну, наша прыхільнасць і нашы малітвы за мір павінны стаць нашмат мацнейшымі. Давайце не забывацца пра Украіну і маліцца за ўкраінскі народ, які так катуюць”, - звярнуўся да сабраных на плошчы святога Пятра вернікаў.

Караван міру – гэта штогадовая ініцыятыва з удзелам тысяч маладых рымлян. Завяршаецца шэсце заўсёды на ватыканскай плошчы, дзе ўдзельнікі далучаюцца да малітвы Анёл Панскі са Святым Айцом. Прадстаўнік моладзі чытае з акна Апостальскага палаца адмысловае мірнае пасланне.
 

29 студзеня 2023, 13:31