ДРК: напад радыкалаў на храм – сігнал трывогі перад візітам Папы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Гэта сапраўдная бойня, шмат крыві, разарваныя і знявечаныя целы вернікаў, жанчын і дзяцей, - падзяліўся ў інтэрв'ю Pope апостальскі нунцый у Кіншасе, арцыбіскуп Эторэ Балестрэра.
Напад адбыўся ўчора ў горадзе Касіндзі ў Паўночным Ківу, на мяжы з Угандай. Паводле вайскоўцаў, гэта была адплата за вялікія страты, якія панеслі джыхадзісты ў сутыкненнях з урадавай арміяй у апошнія тыдні. Адказнасць узялі на сябе ісламісты групоўкі Ісламская дзяржава.
Па словах папскага дыпламата, тэракт з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем таго, наколькі небяспечнай застаецца сітуацыя ва ўсходніх рэгіёнах Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
“Гэта вельмі трывожны сігнал, ён пацвярджае, што сітуацыя на месцы становіцца ўсё больш і больш сур'ёзнай. І па гэтай прычыне вельмі важнай будзе сустрэча Папы тут, у Конга, 1 лютага з ахвярамі насілля ва ўсходніх рэгіёнах краіны. Гэты напад паказвае, што шлях да міру яшчэ доўгі, уся правінцыя Паўночнае Ківу знаходзіцца ў аблозе. Ніякіх паляпшэнняў у гэтым плане не адбылося, наадварот, сітуацыя становіцца ўсё больш і больш сур'ёзнай”, - так пракаментаваў тое, што адбываецца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга арцыбіскуп Балестрэра.
Візіт Францішка ў гэту афрыканскую краіну запланаваны на 31 студзеня - 3 лютага 2023 года.