Экуменічная дэлегацыя на сустрэчы з старшынствам ЕС
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Падзяляючы глыбокую занепакоенасць жорсткай ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны, экуменічная група выказала ўдзячнасць за палітычную, гуманітарную і фінансавую падтрымку з боку ЕС разбуранай вайной краіне і яе насельніцтву.
COMECE і KEK звярнулі ўвагу на неабходнасць падтрымання палітычнага адзінства і ўмацавання сацыяльнай згуртаванасці ў Еўропе ў знак салідарнасці з тымі, хто пакутуе ад вайны ва Украіне і яе далёка ідучых наступстваў.
“Калі Еўрапейскі саюз хоча заставацца глабальным актарам міру, то прыйшоў час дзейнічаць, робячы рашучыя крокі да ўстойлівага ўрэгулявання канфлікту на аснове дыялогу, пры поўнай павазе да міжнароднага права і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны”, - заявіла дэлегацыя.
Яна адзначыла, што рэальнасць, сфарміраваная цяперашняй вайной, дала новы імпульс палітыцы пашырэння ЕС; таму сёння трэба даць адказ на еўрапейскія памкненні Украіны і іншых дзяржаў, асабліва з Заходніх Балкан.
COMECE і KEK выступілі за скаардынаваную міграцыйную палітыку ЕС і палітыку давання прытулку, заснаваную на абароне годнасці кожнага чалавека на ўсіх этапах шляху мігрантаў і бежанцаў.
“Шчодрасць, праяўленая да бежанцаў з Украіны, не павінна застацца адзінкавым выпадкам, яе неабходна прымяняць да мігрантаў і бежанцаў, якія прыбываюць з іншых крызісных раёнаў і шукаюць прытулку ў ЕС”, - заявілі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і хрысціянскіх Цэркваў.
У склад экуменічнай дэлегацыі ўвайшлі: кардынал Жан-Клод Олерыш, старшыня COMECE; арцыбіскуп Ян Граўбнер, старшыня каталіцкага епіскапату Чэхіі; пастар Крысціян Крыгер, старшыня KEK; пастар Івана Прахазкова, віцэ-старшыня Чэшскай экуменічнай рады Цэркваў.