Рэлігійныя лідары Святой Зямлі выступілі з кліматычнай заявай
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Як вернікі, мы павінны пакорліва кінуць выклік прагнасці, неадкладнаму заспакаенню сваіх патрэб і кароткатэрміноваму мысленню”, - гаворыцца ў заяве, падпісанай прадстаўнікамі яўрэйскіх, друзскіх, мусульманскіх і хрысціянскіх супольнасцей, а таксама бахаітамі, якія ўдзельнічалі ў нядаўняй міжрэлігійнай іерусалімскай канферэнцыі па пытаннях змены клімату. Аб гэтым паведаміла нямецкае каталіцкае агенцтва KNA.
У сумеснай заяве адзначаецца, што наступствы кліматычнага крызісу ўсё больш адчуваюцца ў Святой Зямлі і Іерусаліме, напрыклад, у выглядзе рэкорднай колькасці дзён з экстрэмальнай спякотай. Засуха ў гэтым рэгіёне стала прычынай вайны.
Падпісанты, у тым ліку апостальскі нунцый у Святой Зямлі, арцыбіскуп Адольфа Ціта Ілана, вінавацяць у кліматычным крызісе “нястрымную дзейнасць чалавека”. Яны заклікаюць тэрмінова інтэграваць агульныя маральныя і духоўныя каштоўнасці ў новую парадыгму развіцця, пакліканую спрыяць устойліваму развіццю.