ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Расійскія дроны-бомбы выбухаюць недалёка ад нунцыятуры ў Кіеве

Расійскія беспілотнікі-бомбы падаюць і каля апостальскай нунцыятуры ў Кіеве. Пра гэта паведаміў Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У тэлефоннай з агенцтвам SIR папскі дыпламат літоўскага паходжання паведаміў, што падчас ранішняй Імшы ў нунцыятуры быў чутны характэрны гук набліжэння дронаў. Ён маліўся за людзей, якія, хутчэй за ўсё, праз некалькі секунд стануць іх ахвярамі. Выбухі прагрымелі прыкладна ў кіламетры ад будынка місіі Святога Пасада.

Нягледзячы на частыя напады, “украінцы аддаюць перавагу страціць жыццё, чым жыць у дэструктыўным рэжыме, заснаваным на насіллі, несправядлівасці і хлусні”, - адзначыў нунцый. “ААН і міжнародныя арганізацыі аказаліся няздольнымі да прыняцця рашэнняў на карысць міру”, - дадаў ён.

“Каб настаў мір, патрэбна навяртанне сэрцаў. А ў дадзеным выпадку – навяртанне тых, хто распачаў агрэсію. Мы ведаем, што гэта вельмі цяжкая і далёкая надзея, але не забываемся, што Бог з’яўляецца Панам усіх, таму для Яго няма нічога немагчымага, - сказаў Апостальскі нунцый у Кіеве.
 

19 кастрычніка 2022, 13:32