Падарожжы Францішка сталі натхненнем для фільма
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Натхненнем для дакументальнай стужкі У падарожжы стаў візіт Святога Айца ў Ірак у 2021 годзе. Рэжысёр адзначыў, што яго ідэя – стварыць фільм пра Пантыфіка не з дапамогай “ідэалагічнага ці тэалагічнага падыходу, а праз узнаўленне ўніверсальнай гісторыі”.
“Лічу, што гэта кіно – разважанне аб нашым кульгаючым свеце і аб стане чалавека. (...) Яно не дае адказаў, яно імкнецца стаць падарункам для тых, хто спрабуе нешта змяніць (...). Кожны з нас павінен задаць сабе пытанне: якая наша пазіцыя ў адносінах да свету, у адносінах да таго, што адбываецца?” - сказаў Розі ў інтэрв’ю Pope.
Творца прызнаўся, што яго ўразіла ўменне Папы прасіць аб прабачэнні, таксама асабіста. “На мой погляд, тут ёсць вельмі важны момант, таму што прызнанне ўласных памылак – гэта штосьці глыбока “боскае”. Магчыма, гэта яшчэ адно пасланне фільма: мы павінны зразумець свае ўласныя памылкі, асабіста і як супольнасць”, - сказаў італьянскі рэжысёр.
Прэм’ера прайшла адначасова ў 190 кінатэатрах і больш чым 100 парафіяльных залах Італіі.