ҽ

На фотаздымку, зробленым 26 жніўня 2022 года, бачны разбураны на фоне ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне будынак у Марыупалі На фотаздымку, зробленым 26 жніўня 2022 года, бачны разбураны на фоне ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне будынак у Марыупалі 

Нунцый у Кіеве: Папа быў гатовы прыехаць у Марыупаль

Папа паедзе ва Украіну толькі ў тым выпадку, калі зможа мець непасрэдны кантакт з вернікамі, з ахвярамі вайны і са святарамі. Пра гэта ў інтэрвӣ выданню Фокус сказаў арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Паводле Апостальскага нунцыя ў Кіеве, у выпадку Пантыфіка арганізаваць такі візіт складаней, чым у выпадку палітыкаў, якія паведамляюць аб сваім знаходжанні ва Украіне праз некаторы час, і гэта для іх прымальна. Папскае падарожжа не можа быць таемным. Гаворка ідзе пра тое, каб “не толькі сустрэцца з прэзідэнтам і не толькі наведаць Бучу, Ірпень ці Брадзянку” – ён таксама павінен сустрэцца са святарамі і прадстаўнікамі грамадства.

У інтэрвӣ партугальскаму аддзяленню CNN, якое выйшла на днях, Францішак заявіў, што па стане здароўя не зможа паехаць у Кіеў перад запланаванай паездкай у Казахстан 13-15 верасня 2022 года.

Дыпламат звярнуў увагу на тое, што яшчэ ў сярэдзіне ліпеня Святы Айцец бачыў “невялікія сігналы” адносна магчымага пасрэдніцтва ў мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай, пра што гаварылі ў расійскім МЗС, але канкрэтных крокаў у гэтым кірунку з іх боку не было зроблена.

Па яго словах, Францішак разглядаў і разглядае магчымасць пасрэдніцтва ў перамовах паміж дзвюма краінамі. “Я ведаю, што не толькі з пачаткам шырокамаштабнай вайны 24 лютага, але і раней, калі вайна ўжо ішла, украінскі ўрад і асабіста прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пыталіся Папу і Святы Пасад аб магчымасці пасрэдніцтва”, - сказаў арцыбіскуп. Ён заўважыў, што для рэалізацыі такой ініцыятывы павінна быць згода іншага боку – Расійскай Федэрацыі. Кульбокас прызнаў, што можа памыляцца, але дагэтуль не заўважыў сігналу з боку Расіі аб тым, што яна хоча бачыць Францішка ў гэтай ролі.

Ён прызнаўся, што таксама пасля 24 лютага Францішак і прадстаўнікі Дзяржсакратарыята выступалі з ініцыятывай і шукалі магчымасці для пасрэдніцтва ў кантактах з Расіяй.

Папскі дыпламат патлумачыў, што мэта такога пасрэдніка – “спыніць вайну, а не дамагчыся спынення агню”. Ён дадаў, што ў гэтым кантэксце “з самага пачатку вайны Францішак казаў, што хацеў бы паехаць у Маскву, але не для таго, каб сказаць “добрай раніцы” ці “як справы”. Увесь свет глядзіць на яго крокі, таму сам яго прыезд павінен азначаць, што ў яго ёсць надзея, што ёсць падставы для прыезду ў Маскву, ёсць магчымасці для перамен”, - удакладніў кіраўнік дыпмісіі Святога Пасаду ў Кіеве.

“Папа ведае, што ёсць не многія краіны і не многія асобы, якія гіпатэтычна могуць быць пасрэднікамі. (...) Калі б канфлікт быў не настолькі складаным, то пасрэднікаў можна было знайсці лягчэй, умоўна забыцца пра ўсё зробленае і жыць як сябры. Але з такой вайной гэта не вельмі рэальна. Так, для чалавечай логікі гэта нерэальна, але Пантыфік застаецца святаром, які моліцца, у якога таксама застаецца надзея, што з ласкай Божай тое, што немагчыма для чалавечай логікі, можна будзе рэалізаваць. І гэты аспект нам тлумачыць, чаму Францішак выбірае некаторыя канцэпты, не тыя, пра якія ва Украіне жадаюць чуць людзі”, - адзначыў папскі дыпламат у .

Ён прызнаўся, што Францішак асабіста быў гатовы прыехаць на ратаванне людзей у Марыупалі. “У пачатку мая, калі сітуацыя з абаронцамі Марыупаля заставалася вельмі драматычнай, была такая гіпотэза аб рэалізацыі працэсу экстракцыі. Мы ведаем, што яна не спрацавала, але Папа ведаў, што ёсць такая гіпотэза, і разумеў, што калі яна будзе рэалізавацца, яму было б лепш прыехаць у Марыупаль асабіста. І ён збіраўся прыехаць. Гэта адбывалася 15-16 мая 2022 года. Рашэнне было аформлена ў пісьмовым выглядзе. Я праінфармаваў і жонак абаронцаў, і ўкраінскія ўлады, што Папа гатовы прыехаць у Марыупаль. А мы ведаем, што са здароўем Папы ў маі было дрэнна, ён не мог нават стаяць, заўсёды сядзеў у калясцы. Але і гэты візіт не адбыўся”, - падзяліўся інфармацыяй папскі дыпламат.

На жаль, “па гуманітарных кірунках” арцыбіскуп Кульбокас не бачыць на сёння вялікіх перспектыў. “У сакавіку-красавіку мы займаліся і Марыупалем, і Херсонам. Вынікаў – нуль. Нават часам менш за нуль. Мы даслалі запыт праз Дзяржаўны сакратарыят, каб РФ дала дазвол правесці эвакуацыю дзяцей з Херсонскай вобласці, і не атрымалі ніякага адказу. А потым даведаліся, што гэтыя дзеці былі вывезены, і мы не ведаем куды. Такі вынік я называю – менш за нуль. Гэта жах”, - пракаментаваў сітуацыю Апостальскі нунцый у Кіеве.
 

07 верасня 2022, 10:41