Кардыналы пра памерлую Лізавету ІІ: жыла верай і служыла народу
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У сваёй заяве іерарх, які нарадзіўся ў Бэтлі-Кар у Заходнім Райдынгу графства Ёркшыр, адзначыў, што памерлая каралева “нястомна прысвячала сябе служэнню свайму народу і давярала яго Божай абароне”.
“Яе хрысціянская вера, якую так часта выказвала ў штогадовых калядных пасланнях і ў іншых выпадках, была падзеяй выбітнага сведчання яе веры, Евангелля і каштоўнасці агульнага дабра, сямейнага жыцця, міру і згоды паміж народамі”, - напісаў кардынал Рошэ.
Іерарх нагадаў, што яшчэ ў сваім першым радыёэфіры ў 1947 годзе Лізавета ІІ паабяцала прысвяціць усё сваё жыццё служэнню суайчыннікам. “Яе любілі ўсе”, - звярнуў увагу ватыканскі кардынал.
Каралева Лізавета жыла хрысціянскай верай, - напісаў арцыбіскуп Вэстмінстэрскі і старшыня епіскапату Англіі і Уэльса, кардынал Вінцэнт Нікалс.
“Гэтая вера, якую яна так часта і так красамоўна абвяшчала ў сваіх публічных пасланнях, натхняла мяне і, упэўнены, многіх людзей. Мудрасць, стабільнасць і служэнне, якія яна заўсёды сабой увасабляла, часта ў надзвычай цяжкіх абставінах, з'яўляюцца вялікай спадчынай і сведчаннем яе веры”, - адзначыў іерарх.
“Мы молімся, каб яна была прынята ў міласэрную прысутнасць Бога, дзе ўз'яднаецца са сваім каханым прынцам Філіпам. Гэта абяцанне нашай веры і наша глыбокае суцяшэнне. Каралева Лізавета II назаўсёды застанецца яркім святлом у нашай гісторыі. Няхай спачывае ў супакоі”, - напісаў у адмысловай тэлеграме кіраўнік Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Англіі і Уэльса.