Кардынал Паралін: не дапускаць эскалацыі канфлікту ва Украіне
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Кардынал П’етра Паралін пракаментаваў тое, што адбываецца вакол атамнай электрастанцыі ў Запарожжы і нагадаў пра наступствы магчымай катастрофы.
Іерарх адзначыў, што глядзіць на цяперашнюю сітуацыю “з вялікай заклапочанасцю: прайшло шэсць месяцаў з пачатку вайны з усімі яе жахамі”. “Мы заўсёды адкрытыя: мы не зачыняем дзверы ні перад кім, спрабуючы прапанаваць усім удзельнікам, у тым ліку галоўным, магчымасць знайсці нейтральную пляцоўку, на якой можна сустрэцца і шукаць справядлівае і поўнае рашэнне”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Папы.
Каментуючы палітычную сітуацыю ў Італіі, кардынал Дзяржсакратар заклікаў палітыкаў прыслухоўвацца да патрэб грамадзян, імкнучыся да таго, што па-сапраўднаму карыснае для краіны. Ён заахвоціў католікаў да ўдзелу ў публічнай дыскусіі: “няхай яны выказваюцца і няхай іх таксама прымаюць пад увагу, бо я лічу, што католікі, дзякуючы сваёй гісторыі і зместу сваіх прапаноў, сапраўды могуць даць дзейсныя і эфектыўныя адказы на праблемы краіны, прапанаваць адмысловы спосаб перажывання палітыкі”, - падкрэсліў ён.
Кардынал Паралін прызнаў, што любы палітык, як член партыі, павінен прыняць яе дысцыпліну і прынцыпы. “Але я лічу, што католікі маглі б мець больш аўтаномную і больш прароцкую пазіцыю”, - адзначыў кіраўнік Дзяржсакратарыята.