Тэлефонная размова паміж Дзяржсакратарамі ЗША і Святога Пасаду
Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал П'етра Паралін і Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 6 чэрвеня 2022 года правялі тэлефонную размову.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Яны засяродзіліся на сітуацыі ў Венесуэле і наступствах агрэсіі Расіі супраць Украіны, - заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс.
Гаворачы пра Венесуэлу, суразмоўцы падкрэслілі важнасць перамоў паміж уладамі і апазіцыйным альянсам Plataforma Unitaria як “найлепшага спосабу ўрэгулявання крызісу” ў краіне.
Яны таксама абмеркавалі “глабальныя наступствы жорсткага ўварвання Расіі ва Украіну, у тым ліку спосабы рэагавання на сусветны крызіс харчовай бяспекі, і пацвердзілі сваю прыхільнасць падтрымліваць тых, хто пакутуе ад яго цяжкіх наступстваў”.
Размова тычылася двухбаковае супрацоўніцтва і па іншых міжнародных пытаннях.
07 чэрвеня 2022, 10:33