Святы Айцец да палітыкаў: не даводзьце чалавецтва да пагібелі!
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“У Пяцідзясятніцу мара Бога адносна чалавецтва становіцца рэальнасцю; праз пяцьдзясят дзён пасля Вялікадня народы, якія размаўляюць на розных мовах, сустракаюцца і разумеюць адзін аднаго. Але цяпер, праз сто дзён пасля пачатку ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, чалавецтва жыве ў кашмары вайны, што з'яўляецца адмаўленнем Божай мары: народы супрацьстаяць, народы забіваюць адзін аднаго, людзі, замест збліжэння, выдаляюцца з уласных дамоў”, - адзначыў Францішак.
Папа перасцярог ад эскалацыі канфлікту, “што становіцца ўсё больш і больш небясьпечным для ўсіх”. Ён яшчэ раз звярнуўся да палітычных лідараў з заклікам “не даводзіць чалавецтва да пагібелі”, “прыслухацца да адчайнага крыку людзей, якія пакутуюць”, “паважаць чалавечае жыццё і спыніць жудаснае разбурэнне гарадоў і вёсак на ўсходзе Украіны”.
Вернікаў Францішак заклікаў “не стамляючыся, працягваць маліцца і працаваць на карысць міру”.