ҽ

Разбураныя вайной дамы ў Марыупалі. Ілюстрацыйнае фота Разбураныя вайной дамы ў Марыупалі. Ілюстрацыйнае фота  

Нунцый у Кіеве не бачыць эфектыўнага палітычнага пасрэдніцтва

“Калі мы кажам аб раззбраенні, то гэта павінна датычыць усіх. Не Украіна распачала вайну”, - адзначыў Апостальскі нунцый ва Украіне ў інтэрв’ю турынскаму выданню La Stampa.

Ян Глінскі - Pope

Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас і консул Польшчы былі адзінымі дыпламатамі, якія засталіся ў Кіеве ў самы складаны першы перыяд нападу Расіі на Украіну.

“Ідзе варварская вайна. Адказнасць ляжыць на тых, хто яе развязаў. Няма іншага выйсця апрача стрымлівання атакі. Я не бачу эфектыўнага палітычнага пасрэдніцтва. Тыя, хто атакуе, павінны спыніць праліццё крыві”. - сцвердзіў папскі дыпламат.

Адказваючы на пытанне, ці слушна даўзбройваць Кіеў і ці існуе пагроза эскалацыі канфлікту, нунцый адзначыў, што пытанне адносна колькасці зброі не можа датычыць толькі Украіны, яно актуальнае і ў адносінах да Расіі. “Я ведаю, што адказам можа быць не вайна, а навяртанне, і не толькі таго, хто яе распачаў, а значыць агрэсара. Бо кожная вайна, і я кажу гэта зараз са змучанай Украіны, з’яўляецца выклікам для ўсяго чалавецтва. Нядобра, што ў аддаленых краінах ёсць тыя, хто можа думаць: “Гэта нас не датычыць”. Такое стаўленне нялюдскае. Касцёл мае выключна духоўную зброю навяртання, у адваротным выпадку мы застанёмся на полі бою з вынікамі, якія нам вядомы”, - сцвердзіў арцыбіскуп Кульбокас.

Апостальскі нунцый адзначыў, што хацеў бы пасрэдніцтва Папы, каб той пераканаў Пуціна. “Нам патрэбны маральны аўтарытэт, які быў бы адпаведным арбітрам. Адважуся падумаць, што было б яшчэ лепш, калі б прадстаўнікі ўсіх сусветных рэлігій зрабілі гэта разам. Аднак зразумела, што Францішак успрымаецца як выключны голас. Такое маё прагненне, але я не бачу ніводнай прыкметы, што гэта можа быць рэалізавана”, - падзяліўся кіраўнік місіі Святога Пасаду ў Кіеве.

На пытанне, чаго асцерагаюцца цяпер украінцы, нунцый адзначыў, што “іх ужо не палохае нават ядзерная пагроза”. “Усё настолькі радыкальна, што частка насельніцтва нават псіхалагічна зняла гэтую пагрозу. Кожная хвіліна, якую ты жывеш тут, – ужо дар Божы”, - дадаў ён.

“Папа Францішак кажа, што вайна – гэта выдумка сатаны. Таму як біскуп я здзейсніў шмат малітваў экзарцызму, каб гэта ўсё скончылася”, - прызнаўся Апостальскі нунцый ва Украіне.
 

17 чэрвеня 2022, 10:13