ҽ

Папа Францішак у Іерусаліме. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак у Іерусаліме. Ілюстрацыйнае фота 

Дырэктар Яд Вашэм: Папа – саюзнік у барацьбе з антысемітызмам

Сябрам і саюзнікам у місіі барацьбы з антысемітызмам назваў Папу Дані Даян, старшыня праўлення Яд Вашэм – Міжнароднага цэнтра памяці ахвяр Халакоста ў Іерусаліме.

Аляксандр Панчанка – Pope

Францішак прыняў ізраільскага бізнесмена, палітыка і грамадскага дзеяча на аўдыенцыі 9 чэрвеня 2022 года. Ён пацвердзіў сваю гатоўнасць дапамагаць у барацьбе з усімі формамі непрыязнасці, варожасці і прадузятасці ў адносінах да юдаізма.

У каментары для Pope Дані Даян заўважыў, што і ён, і Святы Айцец – ураджэнцы Буэнас-Айрэса, і былі рады магчымасці паразмаўляць на роднай іспанскай мове. Між іншым, дырэктар Яд Вашэм выказаў падзяку Францішку за адкрыццё ватыканскіх архіваў, прысвечаных пантыфікату Пія ХІІ.

“Калі я падзякаваў Папу за рашэнне адкрыць для нашых навукоўцаў Ватыканскія архівы перыяду Халакоста, ён цвёрда заявіў: “Адкрыццё архіваў для даследчыкаў азначае спаўненне справядлівасці”. Папа паўтарыў свае словы, сказаныя аднойчы, пра тое, што Касцёл, які любіць гісторыю, не баіцца”, - дадаў ізраільскі палітык.

Аўдыенцыя для Дані Даяна, дырэктара цэнтра Яд Вашэм у Іерусаліме
Аўдыенцыя для Дані Даяна, дырэктара цэнтра Яд Вашэм у Іерусаліме

Кіраўнік цэнтра памяці ахвяр Халакоста дадаў, што разумее: як ва ўсякім іншым грамадстве, “у Касцёле ў той жудасны перыяд для чалавецтва былі тыя, хто рабіў правільна, і тыя, хто не рабіў так”. Ён нагадаў, што Францішак катэгарычна асудзіў трагедыю антысемітызма і падкрэсліў важнасць працягнення барацьбы з ім.

Гаворачы пра аўдыенцыю ў Ватыкане, Дані Даян сказаў: “Для Яд Вашэм, які прысвечаны памяці шасці мільёнаў яўрэяў, забітых нацысцкай Германіяй і яе памагатымі, гэта быў гістарычны момант. Упершыню Папа Рымскі прыняў кіраўніка Яд Вашэм на прыватнай аўдыенцыі, і я лічу, што гэта паказвае ўсяму свету, якое значэнне папа Францішак – галава Каталіцкага Касцёла – надае памяці пра Халакост і барацьбе з антысемітызмам”.

На заканчэнне аўдыенцыі яе ўдзельнікі абмяняліся памятнымі падарункамі. Па словах Дані Даяна, Святы Айцец сказаў яму тады: “Ніколі не забывайце, што ў вас тут ёсць сябар”.
 

11 чэрвеня 2022, 08:55