ҽ

Скрыншот з твітэра Дзяржсакратарыята Скрыншот з твітэра Дзяржсакратарыята 

Высокі ватыканскі дыпламат з візітам ва Украіне

17 мая 2022 года быў анасаваны візіт арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, Сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, ва Украіну.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Высокі ватыканскі дыпламат плануе наведаць Львоў, Кіеў і месцы, пацярпелыя ад вайны, “каб прадэманстраваць блізкасць Папы і Святога Пасаду, пацвердзіўшы важнасць дыялогу на карысць аднаўлення міру”. Візіт прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Украінай.

18 мая 2022 года іерарх адправіцца ў Львоў, дзе сустрэнецца з грэка-каталіцкім арцыбіскупам Львоўскім Ігарам Вознякам і наведае цэнтр прыёму бежанцаў. На наступны дзень запланаваны сустрэчы з старшынёй Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Максімам Казіцкім, архіепіскапам Кіева-Галіцкім Святаславам Шаўчуком і старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Польшчы, арцыбіскупам Станіславам Гандэцкім. 20 мая адбудзецца сустрэча з Міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебам. У той жа дзень арцыбіскуп Галахер плануе правесці прэс-канферэнцыю і наведаць месцы, пацярпелыя ад вайны.

Ватыканскі дыпламат ужо на мінулым тыдні анансаваў сваю паездку ў эфіры італьянскага RAI. Яна павінна была адбыцца перад Вялікаднем, але была перанесена з прычыны стану здароўя іерарха.

Сакратар па адносінах з дзяржавамі неаднаразова падкрэсліваў, што Святы Пасад падтрымлівае любыя спробы дыялогу, якія спрыяюць паразуменню і пошуку рашэння. Словы, паводле яго, маюць вялікую вагу ў дыпламатычных дзеяннях, асабліва калі ад іх залежыць жыццё людзей, таму сёння неабходна аднавіць адкрытасць і шчырасць.
 

17 мая 2022, 14:07