Святы Пасад пра вырашэнне міжнародных канфліктаў і іх крыніцы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Яна нагадала, што сіла Арганізацыі Аб'яднаных Нацый залежыць ад добрай волі асобных дзяржаў. Увогуле, канфлікты можна вырашаць толькі ў шырокім маштабе з усведамленнем таго, што ўсе знаходзяцца “ў адной лодцы”.
Уварванне расійскіх войск у суседнюю краіну пачалося 24 лютага 2022 года, і пакуль ні міжнародным арганізацыям, ні дыпламатыі, ні нават асобным дзяржавам не ўдалося дамагчыся хаця б спынення агню. Святы Пасад пастаянна прапануе пасрэдніцтва паміж Расіяй і Украінай. У сваю чаргу роля ААН і АБСЕ ў гэтай вайне не самая моцная, на што нядаўна публічна звярнуў увагу Папа.
“Такія арганізацыі, як ААН, могуць і павінны працягваць адыгрываць сваю ролю ў міжнародных адносінах”, - патлумачыла Дзі Джавані, якая адказвае за супрацоўніцтва Святога Пасаду з міжнароднымі арганізацыямі. Яна не пагадзілася з абвінавачваннямі ў адрас ААН і АБСЕ. Безумоўна, сёння ў шматбаковых адносінах існуе крызіс, але ён у асноўным выкліканы самімі дзяржавамі-членамі.
, - заўважыла італьянскі юрыст, прадстаўляючы пазіцыю Святога Пасаду.
Адказваючы на пытанне, ці дапамагае зброя ў канфлікце, яна адказала, што гэта застаецца цяжкай для ватыканскай дыпламатыі праблемай. “Мы павінны ісці да вытокаў міжнародных канфліктаў”, - падкрэсліла Дзі Джавані. Міжнародныя канфлікты часта ўзнікаюць з прычыны адсутнасці даверу, заснаванага на цярпенні і шчырых жэстах. Яна лічыць, што ў тым ліку і гэта стала прычынай канфлікту паміж Расіяй і Украінай, які перарос у вайну.
Адказваючы на пытанне, што ж тады спрыяе даверу паміж краінамі, яна сказала:
Дзі Джавані адзначыла, што па гэтай прычыне Святы Пасад пастаянна заклікае ўсе дзяржавы і арганізацыі спрыяць цэласнай экалогіі, а таксама “цэласнай бяспецы”. У Ватыкане адхіляюць ідэю, што толькі ўзбраенне можа гарантаваць абарону, а значыць і бяспеку. Цэласная бяспека ўлічвае таксама харчовы, экалагічны, медыцынскі, эканамічны і сацыяльны аспекты і разуменне іх “глыбокай узаемазалежнасці”.
Каб пакласці канец вайне ва Украіне, адзначыла намесніца сакратара Аддзела па сувязях з дзяржавамі Дзяржсакратарыята, “нам патрэбна міжнародная мабілізацыя, заснаваная на добрай волі, гатоўнасці да ўдзелу ў сапраўдным дыялогу і, перш за ўсё, безумоўнай волі да спынення канфлікту і працы для аднаўлення міру”.