ҽ

Ксёндз Міхаэль Ландаў, кіраўнік Caritas Europa Ксёндз Міхаэль Ландаў, кіраўнік Caritas Europa  

Caritas Europa аб гуманітарнай катастрофе ў кантэксце Украіны

Caritas Europa настойвае на актывізацыі дыпламатычных намаганняў на карысць мірнага ўрэгулявання канфлікту вакол Украіны.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Мы звяртаемся да ўсіх бакоў з просьбай адкрыць вокны палітычнага дыялогу, каб пазбегнуць гуманітарнай катастрофы”, - сказаў старшыня еўрапейскага аддзялення міжнароднай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі ксёндз Міхаэль Ландаў. Ён папярэдзіў, што ў выпадку пачатку вайны ва Украіне можа адбыцца гуманітарная катастрофа, якая выйдзе далёка за межы гэтай краіны.

“Трэба памятаць пра пакуты людзей, а ў цэнтры палітычнай увагі павінны быць бяспека і абарона дзяцей, жанчын і мужчын”, - нагадаў аўстрыйскі святар.

У заяве, распаўсюджанай у Бруселі, еўрапейскае аддзяленне папскага фонду падкрэсліла неабходнасць “палітычнага дыялогу паміж усімі бакамі для зніжэння напружанасці і прадухілення ваенных дзеянняў”. Калі б гэта не атрымалася, мільёны ўкраінцаў вымушаныя былі б пакінуць свае дамы і шукаць прытулку дома або за мяжой. “Гэта стала б гуманітарнай катастрофай такога маштабу, якой не было ў Еўропе дзесяцігоддзямі”, - гаворыцца ў тэксце.

Нагадаем, што ў выніку васьмігадовага ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны гэту тэрыторыю былі вымушаныя пакінуць больш за 1,5 мільёна чалавек. Паводле ацэнак Caritas, у цяперашні час тут патрабуюць гуманітарнай дапамогі каля 3 мільёнаў асоб. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра пітную ваду, медыцынскае абслугоўванне і харчаванне. Любое магчымае ўзмацненне варожасці неадкладна пашырыць патрэбу ў дапамозе для гэтага насельніцтва.
 

17 лютага 2022, 11:56