ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Улады Чарнагорыі запрашаюць Францішка з візітам

Віцэ-прэм’ер Чарнагорыі Дрытан Абазавіч у чарговы раз запрасіў Папу Францішка здзейсніць візіт у краіну.

Ян Глінскі - Pope

36-гадовы палітык прысутнічаў на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ў сераду 28 снежня 2021 года і меў магчымасць кароткай размовы са Святым Айцом.

Раней прэм’ер Чарнагорыі Душка Маркавіч пасля аўдыенцыі ў Папы 14 снежня 2019 года паведаміў, што Францішак прыняў запрашэнне наведаць гэтую дзяржаву, якую дагэтуль не наведваў ніводны з Наступнікаў святога Пятра. Першапачаткова візіт планаваўся на 2020 год, але не адбыўся з прычыны пандэміі каронавіруса.

Большасць насельніцтва Чарнагорыі вызнае праваслаўе (72%), 19% складаюць мусульмане, католікаў – 3,5 %. Мясцовыя вернікі Каталіцкага Касцёла – каля 20 тысяч чалавек – жывуць на тэрыторыі дзвюх касцёльных адзінак: Барскай архідыяцэзіі і Котарскай дыяцэзіі.
 

31 снежня 2021, 10:05