Пантыфік засмучаны гібеллю мігрантаў у Мексіцы
Аляксандр Панчанка – Pope
Святы Айцец адчувае глыбокі боль і смутак з прычыны трагедыі, запэўніваючы ў сваёй блізкасці і падтрымцы родных загінулых, а таксама выказваючы пажаданне хуткага выздараўлення для параненых, - гаворыцца з спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы, арцыбіскупу Фабіа Манцінасу, пастыру дыяцэзіі Тустла-Гут’ерэс, на тэрыторыі якой адбылася аварыя.
Катастрофа здарылася 9 снежня. На крутым павароце машына з прычэпам, якая ехала з перавышэннем хуткасці, урэзалася ў дарожную агароджу і перакулілася. У прычэпе знаходзілася больш за 100 мігрантаў з краін Лацінскай Амерыкі, пераважна з Гватэмалы і Гандурасу, якія накіроўваліся да мяжы ЗША. Сярод загінулых ёсць жанчыны і дзеці.