ҽ

Шахта Ліствяжная ў Кемераўскай вобласці Шахта Ліствяжная ў Кемераўскай вобласці 

Францішак выказаў спачуванні пасля выбуху на сібірскай шахце

Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяр трагічнага здарэння на каменнавугальнай шахце ў Сібіры. Ён зрабіў гэта праз кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Са смуткам даведаўшыся пра трагічны выбух на шахце ў Сібіры, Яго Святасць Папа Францішак выказвае спачуванні Вам і расійскаму народу. Ён запэўнівае ў сваіх малітвах за ўсіх загінулых і тых, хто аплаквае іх страту. Яго Святасць моліцца за ўсіх, хто ўдзельнічае ў выратавальных аперацыях, просячы для іх сілы і супакою Усемагутнага Бога”, - гаворыцца ў тэлеграме на імя Уладзіміра Пуціна.

У выніку здарэння, якое адбылося ў чацвер на вугальнай шахце Ліствяжная ў Кемераўскай вобласці, загінулі 52 чалавекі, паведаміла агенцтва ТАСС. На момант выбуху пад зямлёй знаходзіліся 285 чалавек, з якіх 237 былі паднятыя на паверхню.
 

28 лістапада 2021, 13:04