Францішка запрасілі ў Казахстан на кангрэс рэлігійных лідараў
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Афіцыйнае запрашэнне ад кіраўніка дзяржавы Папу асабіста перадаў старшыня Сената Маўлен Ашымбаеў, якога Францішак прыняў 6 лістапада 2021 г.
З 2003 г. у Казахстане па ініцыятыве тагачаснага лідара Нурсултана Назарбаева праводзяцца сходы з мэтай пашырэння “культуры талерантнасці”. Цяперашні кіраўнік дзяржавы ўзначальваў сакратарыят кангрэсу.
Падчас размовы з Францішкам Ашымбаеў падзякаваў Святому Пасаду за падтрымку гэтай платформы дыялогу. Ён анансаваў, што на наступным форуме, запланаваным на верасень 2022 г., будзе абмяркоўвацца роля рэлігійных лідараў у сацыяльным і духоўным развіцці чалавецтва ў пасляпандэмічны перыяд. Паводле яго, рэлігіі могуць унесці важны ўклад у разуменне ўрокаў пандэміі і барацьбу з яе наступствамі.