Бельгія: Святы Пасад не з'яўляецца стараной у судовай справе
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У сваім абгрунтаванні ЕСПЧ спаслаўся на статус Святога Пасаду, які карыстаецца імунітэтам у адпаведнасці з міжнародным правам.
У калектыўным іску, пададзеным у 2011 г. у Бельгіі, 24 заяўнікі бельгійскага, французскага і нідэрландскага грамадзянства патрабавалі кампенсацыі ад Святога Пасаду, уладаў Каталіцкага Касцёла ў Бельгіі і каталіцкіх аб'яднанняў. Яны спасылаліся на "шкоду, нанесеную структурнымі недахопамі, якія перашкодзілі барацьбе з сексуальнымі злоўжываннямі" ў шэрагах Касцёла.
У 2013 г. бельгійскі суд пастанавіў, што не мае юрысдыкцыі над Святым Пасадам. І хоць 20 заяўнікаў атрымалі кампенсацыю праз арбітражны цэнтр, у 2017 г. група звярнулася ў Еўрапейскі суд па правах чалавека са скаргай на рашэнне бельгійскай судовай сістэмы.
12 кастрычніка 2021 г. суд у Страсбургу пастанавіў, што не мела месца парушэнне палажэнняў Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, якія тычацца "права на доступ да суда". Больш за тое, паколькі Святы Пасад "валодае характарыстыкамі, супастаўнымі з характарыстыкамі дзяржавы", бельгійская судовая сістэма мела права зрабіць выснову, што "Святы Пасад з'яўляецца замежным суверэнам з тымі ж правамі і абавязкамі, што і дзяржава", таму яго імунітэт адпавядае прынцыпам міжнароднага права.