ҽ

На месцы масавага забойства ў Плімуце На месцы масавага забойства ў Плімуце 

Папа пасля трагедыі ў Плімуце: перамагаць зло дабром

Святы Айцец запэўніў малітве і салідарнасці з усімі, хто пацярпеў у выніку страляніны ў англійскім горадзе Плімут. Ахвярамі трагедыі сталі шэсць чалавек, у тым ліку сам забойца.

Аляксандр Панчанка – Pope

“Няхай Хрыстус Адкупіцель дасць усім сілы для таго, каб абмовіцца ад насілля і перамагаць зло дабром”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы.

Ахвяр трагічнага здарэння ўзгадалі падчас малітвы ў плімуцкім катэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Баніфацыя. Яе ўзначаліў пастыр мясцовай дыяцэзіі, біскуп Марк О’Тул. Францішак запэўніў у сваёй духоўнай еднасці ўсіх удзельнікаў набажэнства.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 12 жніўня 2021 г. на ўскраіне невялікага брытанскага горада Плімут. Мужчына застрэліў пяць чалавек, у тым ліку пяцігадовую дзяўчынку, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам.

18 жніўня 2021, 12:20