Вялікія інвестыцыі ў Рыме перад 2025-м Святым Годам
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Планы прадставілі італьянскія міністэрствы: унутраных спраў, замежных спраў, інфраструктуры і культурнай спадчыны, улады Рыма і рэгіёну Лацыё. Яны ўключаюць таксама абнаўленне гістарычных маршрутаў пілігрымак (у тым ліку знакамітай Via Francigena), увядзенне сумеснага білета на грамадскі транспарт і музеі, а таксама хуткія "дыпламатычныя калідоры" для гарантавання бяспекі пілігрымаў.
Улічваючы высокія выдаткі многіх праектаў, невядома, якія з іх будуць у рэшце рэшт рэалізаваны. Ужо выдзелена 15 мільёнаў еўра на суднаходства па Тыбры, яшчэ 15 мільёнаў – на канатную дарогу ў Кастэль Гандольфа, дзе знаходзіцца летняя папская рэзідэнцыя. Рамонт чыгуначнай станцыі Тэрміні будзе каштаваць каля 125 мільёнаў еўра. У чвэрць мільярда абыдуцца рамонты на лініях метро А і В, а больш за 700 мільёнаў пойдзе на будаўніцтва новых трамвайных ліній.
Святы Год адзначаецца кожныя 25 гадоў з XV стагоддзя, не лічачы надзвычайных юбілеяў. Пра тое, што і 2025 будзе абвешчаны Святым, згадваў сам папа Францішак. Ужо прайшлі перамовы па гэтым пытанні паміж прадстаўнікамі Апостальскай Сталіцы і ўладамі Італіі і Рыма.
Касцёльныя і свецкія ўлады падыходзяць да падрыхтоўкі вельмі адказна, паколькі Святы Год – гэта сапраўдны інфраструктурны выклік для Рыма, звязаны з прыездам мільёнаў пілігрымаў з усяго свету.