Святы Айцец заклікаў да міру ў Паўднёвай Афрыцы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“На жаль, на мінулым тыдні паступалі паведамленні пра акты гвалту, што пагоршылі становішча вялікай колькасці нашых братоў і сясцёр у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы, якія і так пакутуюць ад эканамічных і медыцынскіх цяжкасцей у сувязі з пандэміяй. Разам з біскупамі гэтай краіны я хацеў бы сардэчна звярнуцца да ўсіх, хто зацікаўлены працаваць на карысць міру і супрацоўнічаць з уладамі ў аказанні дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Няхай не будзе забыта жаданне, якое кіравала народам Паўднёвай Афрыкі, адрадзіцца ў гармоніі сярод усіх сваіх дзяцей!", - сказаў Францішак.
У краіне на працягу тыдня ідуць беспарадкі пасля арышту былога прэзідэнта Джэйкаба Зумы, якога абвінавацілі ў карупцыі і адмыванні грошай. Да гэтага часу загінула 30 чалавек, 800 арыштавана. У падаўленні пратэстаў удзельнічае не толькі паліцыя, але і ўзброеная армія.