ҽ

Патрыярх Канстантынопальскі Барламей І Патрыярх Канстантынопальскі Барламей І 

Барталамей І: Еўропа забываецца, колькім абавязана хрысціянству

Аб хрысціянстве, якое сфарміравала сучасную Еўропу, казаў Патрыярх Канстантынопальскі Барламей І у саборы св. Георгія ў Стамбуле падчас хіратоніі новага праваслаўнага Мітрапаліта Францыі Дзмітрыя (Плуміса).

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Іерарх падкрэсліў, што новапрызначаны Мітрапаліт будзе абвяшчаць "праўду Хрыста" ў Еўропе, якая сваёй высокай культурай і высокім узроўнем адукацыі і ідэй у значнай ступені абавязана хрысціянству. “У аснове еўрапейскага духу ляжаць сляды апосталаў, якія змянілі ход гэтага свету і падзялілі гісторыю на дзве часткі”, - звярнуў увагу ганаровы прадстаяцель праваслаўя.

Былы настаяцель парафіі Успення Маці Божай у Марсэлі быў абраны Святым Сінодам Канстантынопальскага Усяленскага Патрыярхату новым Мітрапалітам Францыі 20 ліпеня 2021 г.

Яго папярэднік, Эмануіл (Адамакіс) стаў у лютым 2021 г. Мітрапалітам Халкідонскім (Турцыя). 62-гадовы іерарх у 2009-2013 гг. узначальваў Канферэнцыю Еўрапейскіх Цэркваў (KEK).
 

28 ліпеня 2021, 12:21