ҽ

Эфіопцы ў рэгіёне Тыграй падчас раздачы харчовай дапамогі Эфіопцы ў рэгіёне Тыграй падчас раздачы харчовай дапамогі 

Пантыфік заклікаў пераадолець крызіс у рэгіёне Тыграй у Эфіопіі

Францішак звярнуў увагу на гуманітарную катастрофу ў рэгіёне Тыграй у Эфіопіі. 13 чэрвеня 2021 г., пасля малітвы Анёл Панскі, ён заклікаў спыніць гвалт, забяспечыць людзей ежай і праявіць салідарнасць.

Аляксандр Амяльчэня – Pope

Пасля шасці месяцаў канфлікту 20% з 6 мільёнаў чалавек на поўначы Эфіопіі пакутуюць ад недахопу харчавання. 80% пасеваў знішчаны або пашкоджаны засухай, 90% жывёл загінула або выкрадзена. Акрамя таго, 2 мільёны чалавек былі эвакуіраваны і зараз знаходзяцца далёка ад сваіх дамоў.

Папа нагадаў таксама пра ўчарашні Сусветны дзень барацьбы з эксплуатацыяй дзіцячай працы, абвешчаны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый з мэтай павышэння мінімальнага ўзросту занятасці. Францішак заклікаў змагацца з праблемай, якая закранае 150 мільёнаў непаўналетніх. Ён звярнуў увагу на тое, што колькасць дзяцей, вымушаных сёння ў свеце працаваць, роўная колькасці насельніцтва Іспаніі, Францыі і Італіі разам узятых.
 

13 чэрвеня 2021, 13:15