ҽ

Хрыстас Стыліанідзіс Хрыстас Стыліанідзіс  

Новы ўпаўнаважаны ЕС па свабодзе веравызнання

Пасля амаль двух з паловай гадоў вакансіі Еўрапейская камісія прызначыла Хрыстаса Стыліанідзіса новым паўнамоцным прадстаўніком па свабодзе веравызнання.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

62-гадовы кіпрыёт – былы камісар Еўрапейскага саюза па гуманітарнай дапамозе і кіраванні крызіснымі сітуацыямі. Яго папярэднікам у 2016-19 гадах быў славак Ян Фігель.

Новы ўпаўнаважаны ў якасці спецыяльнага пасланніка віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Маргарыціса Схінаса мае мандат, які ахоплівае антыдыскрымінацыю, садзейнічанне міратворчым кантактам, міжрэлігійным працэсам і ініцыятывам супраць радыкалізацыі ў краінах, якія не ўваходзяць у ЕС.

Прызначэнне пацвердзіў у Twitter сам Схінас, адзначыўшы, што сёння ў многіх краінах свабода веравызнання і светапогляду знаходзіцца пад пагрозай. "Мы поўныя рашучасці абараняць правы ўсіх рэлігійных і светапоглядных кірункаў", - заявіў палітык ЕС.

Кіпрыёт, які нарадзіўся 26 чэрвеня 1958 г. у Нікасіі, заявіў, што падтрымае намаганні Еўрапейскага саюза па абароне правоў чалавека, свабоды веравызнання і прымірэнні. У сваім Twitter ён напісаў, што для дасягнення гэтай мэты ён мае намер супрацоўнічаць з міжнароднымі і няўрадавымі арганізацыямі.
 

06 мая 2021, 11:19