ҽ

Падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў у іспанскай Валенсіі. 2006 г. Падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў у іспанскай Валенсіі. 2006 г.  

Іспанскі суд: выдаткі на Сусветную сустрэчу сем’яў абгрунтаваныя

Апеляцыйны суд у іспанскай Валенсіі абвясціў, што падчас арганізацыі ў 2006 г. у гэтым горадзе Сусветнай сустрэчы сем’яў фінансавага махлярства не было.

Прысуд датычыць ранейшага следства і мінулагодняга рашэння Нацыянальнага крымінальнага і адміністрацыйнага суда, паводле якога нібыта мела месца фінансавае махлярства з боку групы асоб на чале з прадпрымальнікам Франсіска Карэа.

Суддзя Апеляцыйнага суда Пэдра Кастэляна патлумачыў, што ніводнае з дзеянняў, звязанае з арганізацыяй сустрэчы сем’яў з уделам Бэнэдыкта XVI, не прывяло да парушэння прадпісанняў. “Усе выдаткі, звязаныя з гэтым мерапрыемствам, аргументаваныя”, - напісана ў апублікаваным у канцы красавіка рашэнні суда.

У лістападзе 2020 г. Нацыянальны крымінальны і адміністрацыйны суд Іспаніі прысудзіў ад 2 да 15,5 гадоў пазбаўлення волі 19 асобам, звязаным з так званай групай іспанскага бізнесмена Карэа.

Прысуд быў часткай расследавання 2018 г. па карупцыі ў палітыцы, вядомага пад назвай Справа Гюртэля. Суддзя, які вёў працэс, у той час абвясціў, што асуджаныя, між іншым, пры падрыхтоўцы Сусветнай сустрэчы сем’яў у 2006 г. нібыта завысілі цану на гукавую сістэму і закупку экранаў для трансляцыі.
 

01 мая 2021, 11:04