Біскупы заклікаюць Еўрасаюз да вернасці канцэпцыі Шумана
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Арцыбіскуп Люксембурга з’яўляецца старшынёй Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) – арганізацыі, якая аб'ядноўвае 27 епіскапатаў з дзяржаў-членаў ЕС.
9 мая адзначаўся Дзень Еўропы, які спасылаецца на Дэкларацыю Шумана ад 9 мая 1950 г. – прапанову аб сумеснай каардынацыі вытворчасці сталі і здабычы вугалю ў Германіі і Францыі, што стала ядром еўрапейскай інтэграцыі.
У глабалізаваным свеце, дзе руйнуюцца фундаментальныя арыенціры, а еўрапейскі праект пастаянна ставіцца пад сумнеў, неабходна захаваць канцэпцыю Шумана, які імкнуўся да глыбокага міру ў Еўропе і рэалізацыі агульнага дабра. Менавіта вера натхняла ўсю яго палітычную дзейнасць. Таму трэба не толькі садзейнічаць еўрапейскай інтэграцыі, але і працаваць над тым, каб адны і тыя ж ідэалы натхнялі народы ва ўсім свеце.
Арцыбіскуп Люксембурга заявіў, што многія палітыкі ў Еўропе жывуць вельмі высокімі ідэаламі, але часам яны адмаўляюцца ад іх пад ціскам ці каб дагадзіць іншым інтарэсам.
Дыялог са Святым Пасадам у гэтым плане дазваляе нам не выпускаць з поля зроку шматбаковае супрацоўніцтва, салідарнасць, прыхільнасць справядлівасці і ахове навакольнага асяроддзя. Таксама словы Папы адклікаюцца рэхам, а часам рэалізуюцца на практыцы, - адзначыў старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці.