Кардынал Дзяржсакратар адмяніў візіт у Венесуэлу
Па прычынах, звязаных галоўным чынам з пандэміяй COVID-19, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці не зможа паехаць у Венесуэлу на беатыфікацыю Хасэ Эрнандэса, якая пройдзе ў Каракасе 30 красавіка 2021 г.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, кардынал П’етра Паралін запэўніў у сваёй духоўнай блізкасці ў гэты важны для Касцёла і ўсёй краіны момант. Ён выказаў спадзяванне, што беатыфікацыя паспрыяе паглыбленню веры і хрысціянскага жыцця венесуэльцаў, падтрымае ў супольным вырашэнні гуманітарнага крызісу, пасадзейнічае плюралістычнаму і мірнаму суіснаванню.
Нагадаем, што кардынал Паралін быў Апостальскім нунцыем у Венесуэле ў 2009-2013 гадах.
29 красавіка 2021, 09:00