ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: клапаціцца пра непаўналетніх мігрантаў

Пасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення, Святы Айцец звярнуў увагу на лёс непаўналетніх мігрантаў, якія падарожнічаюць без суправаджэння дарослых, і заклікаў клапаціцца пра іх лёс.

“Іх шмат! На жаль, сярод тых, хто па розных прычынах вымушаны пакінуць радзіму, заўсёды ёсць дзясяткі адзінокіх дзяцей і маладых людзей без суправаджэння сям'і, якія падвяргаюцца шматлікім небяспечным з’явам. У апошнія дні я атрымаў інфармацыю пра драматычнае становішча людзей на так званым "балканскім шляху". Але так адбываецца на ўсіх "маршрутах". Давайце гарантуем гэтым далікатным і безабаронным асобам належны догляд і льготныя гуманітарныя каналы”, - заклікаў Францішак.

07 лютага 2021, 12:36