ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

COMECE і Caritas заклікалі да роўнага доступу да вакцын

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) і Caritas Europa заклікалі інстытуты ЕС забяспечыць усеагульны доступ да вакцын.

Гаворка ідзе пра “маштабную вакцынацыю не толькі для бяспекі і абароны Еўропы, але і для глабальнай аховы здароўя як усеагульнай каштоўнасці”. COMECE і Caritas Europa высока ацанілі хуткія дзеянні дзяржаў-членаў Еўрасаюза па мабілізацыі эканамічных рэсурсаў для падтрымкі навуковай супольнасці ў распрацоўцы вакцын супраць COVID-19 на чале з еўрапейскімі інстытутамі.

Аўтары звароту вітаюць сусветную ініцыятыву COVAX, накіраваную на забеспячэнне справядлівага доступу да вакцын супраць COVID-19 таксама ў эканамічна слабых рэгіёнах. Яны таксама падкрэсліваюць ключавую ролю Еўрапейскага Саюза ў даступнасці вакцын, у адпаведнасці з прынцыпамі салідарнасці, сацыяльнай справядлівасці і інтэграцыі, на якіх заснаваны.

У той час як для барацьбы з пандэміяй ужо існуюць розныя інструменты, “неабходна развіць арганізацыйныя і матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці для задавальнення попыту на масавую вакцынацыю”, - гаворыцца ў заяве. Тут можа дапамагчы новы еўрапейскі план узаемнай гатоўнасці да біяразнастайнасці COVID-19 пад назвай Інкубатар HERA, накіраваны на выяўленне новых мутацый віруса, паскарэнне зацвярджэння вакцын і забеспячэнне маштабнасці іх вытворчасці.

На гэтым гістарычным этапе COMECE і Caritas заклікаюць інстытуты ЕС “ураўнаважыць разбуральныя наступствы крызісу ў выглядзе трывогі, сацыяльнай няроўнасці і збяднення шырокіх слаёў насельніцтва свету”, а таксама дапамагчы дзяржавам-членам у інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на супрацьдзеянне дэзінфармацыі і пераадоленне страху перад вакцынацыяй.
 

24 лютага 2021, 12:46