ҽ

Нігерыя. Падчас пахавання ахвяр нападу "Бока Харам" Нігерыя. Падчас пахавання ахвяр нападу "Бока Харам" 

Святы Айцец моліцца за ахвяр гвалту ў Нігерыі

Папа нагадаў свету пра жахі, якія адбываюцца ў Нігерыі. З 2009 г., калі джыхадысты з Бока Харам распачалі сваю злачынную справу, больш за 36 тыс. чалавек былі забітыя і больш за 2 млн пакінулі свае дамы.

“Хачу запэўніць у маёй малітве за Нігерыю, дзе, на жаль, у выніку тэрарыстычнай разні ўсё яшчэ праліваецца кроў”, - сказаў Францішак у канцы агульнай аўдыенцыі 2 снежня 2020 г.

У мінулую суботу ў паўночна-усходнім штаце Борна адбыўся адзін з самых жорсткіх нападаў у гэтым годзе, у выніку якога загінулі 110 вяскоўцаў.

“Няхай Бог прыме іх у сваім супакоі і суцешыць іх сваякоў, а таксама наверне сэрца тых, хто здзяйсняе такія зверствы, якія моцна абражаюць Яго імя”, - сказаў Пантыфік.
 

02 снежня 2020, 13:07