ҽ

Падчас пратэстаў католікаў у Францыі. Ілюстрацыйнае фота Падчас пратэстаў католікаў у Францыі. Ілюстрацыйнае фота 

Католікі Францыі супраць забароны публічных набажэнстваў уладамі

Каталіцкаму Касцёлу ў Францыі і іншым канфесіям улады дазволяць праводзіць набажэнствы з удзелам вернікаў, забароненыя цяпер з прычыны пандэміі, не раней за 1 снежня 2020 г.

Пра гэта прадстаўнікам рэлігійных арганізацый краіны паведаміў прэм’ер-міністр.

Старшыня французскага епіскапату, арцыбіскуп Эрык дэ Мулен-Бафор удакладніў, што аднаўленне набажэнстваў будзе магчыма толькі пры захаванні строгіх санітарных правіл.

У Францыі з 30 кастрычніка дзейнічаюць каранцінныя меры, у тым ліку забарона на ўсе рэлігійныя мерапрыемствы, акрамя пахавання з удзелам не больш за трыццаць чалавек і шлюбаў з шасцю ўдзельнікамі цырымоніі.

Католікі правялі акцыі пратэсту, патрабуючы ад уладаў дазволіць удзельнічаць у набажэнствах. У іх падтрымку выступіў старшыня Сенату Жэрар Ларше, які ў інтэрв’ю тэлеканалу LCI выказаў меркаванне, што набажэнствы маглі б аднавіцца пры ўмове выканання санітарных нормаў.
 

18 лістапада 2020, 13:56