ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Шонбарн пра тэракт у Вене: не адказваць нянавісцю

Арцыбіскуп Венскі, кардынал Крыстаф Шонбарн запэўніў у малітве за ахвяр тэрарыстычнага нападу, які адбыўся вечарам 2 лістапада 2020 г. у цэнтры аўстрыйскай сталіцы.

Іерарх заклікаў насельніцтва краіны не адказваць нянавісцю на нянавісць і не паддавацца паніцы. “Працягвайце крочыць далей шляхам салідарнасці, адзінства і ўзаемнай павагі. Гэта каштоўнасці, якія сфарміравалі Аўстрыю”, - заўважыў ён у сувязі з трагедыяй.

Кардынал падкрэсліў, што Аўстрыя павінна не “закрыцца ў страху”, а працягваць быць адкрытай на іншых. “Нават, калі цяпер трэба захоўваць дыстанцыю па прычыне пандэміі, мы не павінны трымаць дыстанцыю ў нашых сэрцах, бо цяпло нашага грамадства мацнейшае за холад нянавісці, мы не павінны трапляць у роспач”, - дадаў ён.

Арцыбіскуп Венскі прызнаўся, што ноччу маліўся ў капліцы свайго дома, каб знайсці “крыху душэўнага супакою”, памятаючы пра ахвяр, медыкаў і супрацоўнікаў службаў правапарадку.

Кардынал Шонбарн заўважыў, што атрымаў шмат паведамленняў ад людзей з розных частак свету, якія запэўнівалі ў малітве за Аўстрыю. “Зараз мы патрабуем гэтай салідарнасці і праяў еднасці”, - падкрэсліў ён, нагадваючы, што не існуе ніякага апраўданняў сляпому насіллю, якія б не былі яго прычыны.

Тэракт адбыўся адразу ў некалькіх месцах цэнтра Вены. Ісламісты забілі 4 чалавекі, 17 паранілі. Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў што гаворка ідзе “не пра канфлікт паміж хрысціянамі і мусульманамі ці паміж аўстрыйцамі і мігрантамі”, але пра “барацьбу паміж цывілізацыяй і варварствам”.
 

03 лістапада 2020, 13:07