ҽ

Наступствы ўрагану ў Нікарагуа Наступствы ўрагану ў Нікарагуа 

Францішак моліцца за ахвяр урагану ў Цэнтральнай Амерыцы

Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць насельніцтву Цэнтральнай Амерыкі ў сувязі з разбуральнымі ўраганамі, якія прывялі да чалавечых ахвяр і шматлікіх разбурэнняў.

“Жадаю зноў выказаць маю блізкасць народам Цэнтральнай Амерыкі, на якія абрынуліся моцныя ураганы. У прыватнасці памятаю пра астравы Сан-Андрэс-і-Правідэнсыя і Санта-Каталіна, а таксама пра ціхаакіянскае ўзбярэжжа на поўначы Калумбіі. Малюся за ўсе краіны, якія пакутуюць ад гэтых катаклізмаў”, - сказаў Папа падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 лістапада 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

29 лістапада 2020, 13:27