ҽ

Кіраўнік Bambino Gesù Марыэла Энак падчас адной з сумесных з Федэрацыяй футбола ініцыятыў Кіраўнік Bambino Gesù Марыэла Энак падчас адной з сумесных з Федэрацыяй футбола ініцыятыў 

Ватыканская клініка атрымала “дзіцячую” прэмію UEFA

Прэмія UEFA Foundation for Children Award 2020 была прысуджана ватыканскай педыятрычнай бальніцы Bambino Gesù, з якой Італьянская федэрацыя футбола паспяхова супрацоўнічае з 2019 г.

50 тыс. еўра будуць накіраваны на новую ініцыятыву, звязную з спортам і здароўем на карысць дзяцей, падлеткаў і сем’яў. Яна прадугледжвае стварэнне мультымедыйных паслуг і прадуктаў. Лічбавая платформа пачне дзейнічаць ужо ў пачатку 2021 г.

“Саюз паміж спецыялістамі ў галіне спорту і аховы здароўя мае прынцыповае значэнне для павышэння якасці жыцця і дабрабыту нашых дзяцей нават пры наяўнасці паталогій або фізічных абмежаванняў”, - адзначыла кіраўнік педыятрычнай клінікі Марыэла Энак.

Італьянская федэрацыя футбола з 2019 г. дапамагла ватыканскім педыятрам правесці некалькі важных ініцыятыў па зборы сродкаў на лячэнне дзяцей. У лістападзе жаночая і мужчынская нацыянальныя зборныя Італіі далучыліся да кампаніі Yes Mask, якая праводзіцца ватыканскай клінікай у Instagram для прасоўвання выкарыстання дзецьмі ахоўных масак падчас пандэміі каронавіруса.
 

26 лістапада 2020, 12:14