ҽ

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер 

Папскі дыпламат пра хрысціянафобію і эрозію Захаду

Рэлігійная свабода з’яўляецца лакмусавай паперкай захавання правоў чалавека, - заявіў Сакратар па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

У сваім выступленні на 72-й Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку ён нагадаў, што ў свеце павялічваецца колькасць пераследаваных хрысціян, і дадаў, што міжнародная супольнасць прывыкла да гэтага.

Ватыканскі дыпламат спаслаўся на даклад, замоўлены брытанскім Міністэрствам замежных спраў, у якім гаворыцца, што паслядоўнікі Хрыста – найбольш пераследаваная рэлігійная група на планеце. Выснова гэтага дакумента для хрысціян як халодны душ: мы прывыклі да пераследу і лічым яго часткай нашага шляху. У выніку нашы намаганні па супрацьдзеянні насіллю з’яўляюцца неадпаведнымі памеру з’явы.

“Гэта памылка, якая можа мець сур’ёзныя наступствы не толькі для Касцёла, але і для ўсяго сучаснага грамадства. Калі не адстойваецца свабода рэлігіі, правы чалавека ў цэлым пад пагрозай”

, - заявіў арцыбіскуп Галахер.

На яго думку, Злучанае Каралеўства павінна звярнуцца да рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН, якая абавязала б усе краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі абараняць хрысціян і дазволіць назіральнікам ААН кантраляваць меры бяспекі.

Намеснік кіраўніка дыпламатыі Святога Пасаду таксама прапанаваў шукаць новыя выразы, такія як хрысціянафобія, каб дапамагчы апісаць дыскрымінацыю хрысціян так жа, як ісламафобія і антысемітызм выкарыстоўваюцца для акцэнтавання актаў насілля над мусульманамі і яўрэямі.

Узгаданы даклад Міністэрства замежных спраў заахвочвае Вялікабрытанію да выкарыстання санкцый супраць краін, дзе пераследуюцца хрысціяне, і стварэння фонду для дапамогі тым, каго пераследуюць, а таксама клопату пра тых, хто збег ад ганення.

Важныя не толькі дзеянні ў сусветным маштабе, але і лад жыцця кожнага з нас. “Варта прыкласці намаганні, каб добрасумленна жыць не толькі на рэлігійнай ніве. З прычыны недахопаў сумлення мы грэбуем правамі чалавека. На жаль, у цяперашні час мы назіраем на Захадзе яго эрозію”, - сказаў папскі дыпламат.
 

29 ліпеня 2020, 12:47