ҽ

BRITAIN PANDEMIC CORONAVIRUS COVID19 BRITAIN PANDEMIC CORONAVIRUS COVID19 

Францішак дапамог ахвярам пандэміі ў Бразіліі

Святы Айцец далучыўся да дапамогі Бразіліі, якая пакутуе ад эпідэміі каронавіруса. Ён ахвяраваў 10 тыс. рэалаў (каля 1 600 еўра) “Caritas” дыяцэзіі Нова-Ігуасу.

У горадзе, які знаходзіцца ў штаце Рыа-дэ-Жанейра, адзін з самых высокіх узроўняў зарэгістраваных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.

Біскуп Жыльсон Андрадзе падзякаваў за папскую дапамогу. Ён паведаміў, што сродкі былі прызначаны на закупку прадуктаў харчавання і гігіенічных сродкаў для самых малазабяспечаных сем’яў. Хоць актыўнае душпастырства ў дыяцэзіі практычна прыпынена, “Caritas” пашырае сферу сваёй дзейнасці, бо попыт на дапамогу з боку самых бедных пастаянна расце. У гэтым удзельнічаюць парафіі і асобныя вернікі.

“У гэты час, калі салідарнасць – гэта шлях надзеі для такой колькасці людзей, мы ўдзячныя Папу і адчуваем радасць, што можам разлічваць на яго дапамогу. Ён пастыр, які абудзіў свет, каб ніхто не заставаўся абыякавым да пакут іншых людзей”

, - сказаў Pope пастыр бразільскай дыяцэзіі Нова-Ігуасу.

Святы Айцец з пачатку пандэміі цікавіцца сітуацыяй у Бразіліі непасрэдна ў мясцовых біскупаў, выказваючы блізкасць і салідарнасць народу краіны ў сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй. 25 красавіка ён правёў тэлефонную размову з арцыбіскупам Манауса Леанарда Штайнэрам, 9 мая – з арцыбіскупам Сан-Паўлу Адзілам Пэдра Шэрэрам, 10 чэрвеня Пантыфік патэлефанаваў арцыбіскупу Апарэсіды Арланда Брандэсу.

У Бразіліі каронавірус справакаваў смерць больш за 56 тыс. чалавек. Лацінаамерыканская краіна займае 2 месца па колькасці заражаных людзей ва ўсім свеце – больш за 1,2 млн чалавек.
 

27 чэрвеня 2020, 12:00