ҽ

2018_01_04_Gerusalemme_08.jpg 2018_01_04_Gerusalemme_08.jpg 

Экуменічны зварот па Святой Зямлі

Тры адстаўныя лідары хрысціянскіх супольнасцей у Святой Зямлі звярнуліся з заклікам спыніць ізраільска-палестынскі канфлікт, стаць на шлях прымірэння і мірнага суіснавання двух нацый.

З боку Каталіцкага Касцёла зварот падпісаў Патрыярх-эмерыт Мішэль Саба, ад імя Англіканскай Царквы – епіскап-эмерыт Рыя Абу-эль-Асаль, з боку Лютэранскай Царквы – таксама епіскап-эмерыт Муніб Юнан.

Іерархі заклікаюць да прымірэння, заснаванага на роўнай годнасці і аднолькавых правах усіх асоб і народаў. Яны адзначаюць, што пандэмія адцягнула ўвагу ад пытанняў справядлівасці і міру на карысць праблем, звязаных з жыццём і смерцю.

“Мы таксама падзяляем гэтую шырокую трывогу і просім Бога аб міласэрнасці і вылячэнні ўсіх хворых”, - напісалі іерархі. Аднак яны нагадалі, што “старой хваробай” Святой Зямлі з’яўляюцца пакуты і несправядлівасць, нанесеныя людзям.

“Мір у Святой Зямлі магчымы ўжо шмат гадоў. Праблема заключаецца ў тым, што рашэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўсіх краін не выконваецца, і Святая Зямля знаходзіцца ў сітуацыі вайны і нестабільнасці паміж двума народамі. Яны маглі б, калі хацелі, адным крокам, стварыўшы пэўны ціск, прымусіць Ізраіль прыняць рашэнні ААН”, - гавораць аўтары экуменічнага звароту.

Прымірэнне – гэта слова аднолькавае для палестынцаў і ізраільцян. Бяспека Ізраіля – гэта мір з палестынцамі, - лічаць іерархі.

27 чэрвеня 2020, 13:12