ҽ

Cattura.3JPG.JPG

Пій ХІІ на заканчэнне Другой сусветнай вайны

Прайшло 75 гадоў з моманту капітуляцыі нацысцкай Германіі і заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Афіцыйны дакумент быў падпісаны ў ноч з 8 на 9 мая 1945 г. у Берліне.

Вайна забрала больш за пяцьдзясят мільёнаў чалавечых жыццяў. Пасля капітуляцыі Германіі папа Пій XII выступіў на хвалях Ватыканскага радыё з адмысловым зваротам, у якім выказаў шчырую надзею на ўваскрашэнне “стваральнікаў і рамеснікаў новай і лепшай Еўропы”, што пераклікаецца з цяперашняй сітуацыяй.

“І нам здаецца, што тыя, якія загінулі, настаўляюць тых, хто выжыў пасярод найвялікшага бедства, і кажуць ім: “Няхай паўстануць з нашых костак і з нашых грабніц і з зямлі, куды нас кінулі, як зерне пшаніцы, стваральнікі новай і лепшай Еўропы, новага і лепшага сусвету, заснаванага на сыноўскай боязі перад Богам, на вернасці Яго святым запаведзям, на павазе чалавечай годнасці, на сакральным прынцыпе роўнасці правоў усіх народаў і ўсіх дзяржаў, вялікіх і малых, слабых і моцных”, - сказаў 9 мая 1945 г. у эфіры Ватыканскага радыё Пій ХІІ.

Запіс прамовы Пія ХІІ 9 мая 1945 г.
09 мая 2020, 12:56