ҽ

1589281057040.jpg

COVID-19: Пантыфік моліцца за поспех новых метадаў навучання

Святога Айца хвалюе сітуацыя ў сферы адукацыі. 13 мая 2020 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ён заклікаў маліцца за ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу.

Ва ўступе да літургіі Пантыфік сказаў: “Памолімся сёння за вучняў, студэнтаў, за тых, каго вучаць і тых, хто вучыць, хто павінен знайсці новыя шляхі для далейшага навучання. Няхай Пан дапаможа ім на гэтым шляху, дасць мужнасць і сапраўдны поспех”.

У пераважнай большасці краін свету школы і ўніверсітэты зачынілі свае дзверы ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Гэтыя меры закранулі больш за 1,5 млрд школьнікаў і студэнтаў. Многія школы, ВНУ і іншыя ўстановы перайшлі на дыстанцыйнае навучанне, перадаючы веды пры дапамозе інтэрнэту, тэле- і радыёпраграм.

13 мая 2020, 11:53