ҽ

1585240123860.jpg

Пантыфік: спыніць войны і разам змагацца з пандэміяй

Францішак падтрымаў заклік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый да “глабальнага і неадкладнага спынення агню ва ўсіх кутках свету”, улічваючы надзвычайную сітуацыю, звязаную з COVID-19, якая не ведае меж.

“Далучаюся да тых, хто прыняў гэты зварот і запрашаю ўсіх прыслухацца яго, спыняючы любыя формы ваеннай варожасці, садзейнічаючы стварэнню калідораў для гуманітарнай дапамогі, адкрытасці да дыпламатыі, увагі да тых, хто знаходзіцца ў сітуацыі найбольшай уразлівасці”, - заявіў Папа 29 сакавіка 2020 г. пасля малітвы “Анёл Панскі”.

На думку Пантыфіка, “сумесныя намаганні супраць пандэміі павінны прымусіць усіх да ўсведамлення неабходнасці ва ўмацаванні братэрскіх сувязяў як членаў адной чалавечай сям’і”, “схіліць да новых абавязацельстваў па пераадоленні саперніцтва сярод лідараў краін і іншых зацікаўленых бакоў”.

“Канфлікты не вырашаюцца праз вайну! Трэба пераадольваць антаганізмы і кантрасты праз дыялог і канструктыўны пошук міру”, - звярнуў увагу Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 сакавіка 2020, 12:06