ҽ

caritas subir.jpg

Каталіцкі Касцёл – сусветны лідар у дабрачыннай сферы

Ні адна арганізацыя ў свеце не працуе больш шырока ў сферы адукацыі, аховы здароўя і барацьбы з беднасцю, чым Каталіцкі Касцёл, сведчыць справаздача, замоўленая Джорджтаўнскім універсітэтам у ЗША.

Па статыстыцы, манаскія кангрэгацыі, дыяцэзіі і супольнасці вядуць ва ўсім свеце звыш 150 тыс. школ, дзе навучаюцца 54 млн чалавек, і больш за 70 тыс. дзіцячых садкоў. Толькі колькасць вучняў, якія наведваюць каталіцкія сярэднія школы, павялічылася з амаль 8 млн у 1970-х гадах да цяперашніх 20 млн. Сапраўднае развіццё адбылося ў Афрыцы, дзе колькасць навучэнцаў вырасла з 1980-х гадоў у чатыры разы.

У 1970 г. католікі складалі 18% насельніцтва свету і гэтыя лічбы за 50 гадоў значна не змяніліся. Тым не менш, праца Касцёла ў сферах адукацыі і сацыяльнага забеспячэння значна вырасла ў плане паслуг і колькасці ўключаных у іх асоб. У прыватнасці, гэта тычыцца бедных краін, дзе дзяржаўнай дапамогі часта амаль не існуе.

Касцёл вядзе больш за 5 тыс. бальніц, 16 тыс. паліклінік, столькі ж дамоў для пажылых, хранічна хворых і няпоўнаспраўных, 10 тыс. дамоў дзіцяці, аналагічную колькасць ясляў, 13 тыс. сужэнскіх кансультацый, больш за 3 тыс. адукацыйных цэнтраў і больш за 30 тыс. іншых дабрачынных структур.

Гэты спіс не ўключае вялікую працу, якую вядуць у многіх краінах каталіцкія рухі свецкіх.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 сакавіка 2020, 12:31