ҽ

1583646768058.jpg

Каронавірус – магчымасць задаць экзістэнцыяльныя пытанні

Успышка каронавіруса, апроч вымярэння хваробы, з якой трэба змагацца, стала магчымасцю спытаць пра сэнс жыцця, - лічыць арцыбіскуп-эмерыт Міланскі, кардынал Анджэла Скола.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён падкрэсліў, што цяперашні складаны час трэба ўспрымаць у духу адзінства, асабліва з тымі, хто пацярпеў ад віруса. У гэтым кантэксце неабходна выконваць рэкамендацыі адпаведных службаў, таксама ў тых сітуацыях, калі яны патрабуюць ахвяраў і абмежаванняў.

Кардынал падкрэсліў, што, акрамя пагрозы здароўю, каронавірус з’яўляецца галоўнай душпастырскай праблемай для Касцёла. У многіх рэгіёнах Італіі не цэлебруюцца публічныя св. Імшы, хоць храмы застаюцца адкрытымі. У эпоху развітых тэхналогій мы раптам апынуліся ў сітуацыі такога роду, таму на асабістым і грамадскім узроўнях стыхійна ўзнікае пытанне: чаму мы жывём, для каго, куды рухаемся па сцежках зямной пілігрымкі? - звярнуў увагу аўтарытэтны іерарх.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 сакавіка 2020, 12:00