ҽ

1585238870454.jpg

Францішак заклікаў да вырашэння праблем зняволеных

Пантыфік перажывае за асоб, якія ў сітуацыі пандэміі каронавіруса вымушаны пражываць у закрытых структурах. Ён заклікаў адказных прыняць адпаведныя меры для іх абароны.

“У гэты момант я думаю асаблівым чынам пра ўсіх людзей, якія пакутуюць ад бездапаможнасці, прымушаных жыць у групе: у пансіянатах для пажылых, у казармах... У прыватнасці, хацеў бы звярнуць увагу на асоб, якія знаходзяцца ў турмах. Я прачытаў афіцыйную запіску Камісіі па правах чалавека аб праблеме перапоўненых турмаў, што можа прывесці да трагедыі. Прашу ўлады быць уважлівымі да гэтай сур’ёзнай праблемы і прыняць неабходныя меры, каб пазбегнуць магчымых трагедый”, - сказаў Пантыфік 29 сакавіка 2020 г., завяршаючы традыцыйную нядзельную сустрэчу з вернікамі, якая прайшла ў форме відэатрансляцыі, прычынай чаму – пандэмія каронавіруса.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 сакавіка 2020, 14:14