ҽ

Cattura.3JPG.JPG

Святы Пасад у ААН: дапамога Касцёла і Пія ХІІ ахвярам нацызму

27 студзеня 2020 г. у Нью-Ёрку пройдзе міжнародны сімпозіум, прысвечаны 75-годдзю вызвалення лагера смерці Аўшвіц-Біркенаў, арганізаваны місіяй Святога Пасаду ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Мэтай форума пад назвай: “Успамін пра Халакост. Дакументаваныя намаганні Каталіцкага Касцёла на карысць захавання жыцця”, з’яўляецца азнаямленне міжнароднай грамадскасці з апошнімі вынікамі гістарычных даследаванняў, якія сведчаць пра тое, як Касцёл і папа Пій ХІІ змагаліся з Гітлерам і дапамагалі вялікай колькасці пераследаваных нацыстамі, у тым ліку яўрэям.

У арганізацыю сімпозіума ўключыўся таксама Pave the Way Foundation – рэлігійная арганізацыя, мэтай якой з’яўляецца выяўленне і ліквідацыя нетэалагічных перашкод паміж рэлігіямі, што перашкаджаюць узаемаразуменню і супрацоўніцтву паміж імі. У ім прымуць удзел міжнародныя эксперты: Гэры Круп, Рональд Рычлак, Марк Рыйблінг з ЗША, Эдуар Юсон і Лімор Ягіл з Францыі, Міхаэль Хэзэман з Германіі, Матэа Луіджы Напалітана з Італіі, Ёхан Ікс, які прадстаўляе Святы Пасад.

Як паведаміў прафесар Ікс, кіраўнік архіўнага аддзела Секцыі па сувязях з дзяржавамі Дзяржсакратарыята, у сваім выступленні ён спашлецца на вынікі даследавання бельгійца Дамініка Оверштэйна, які, абапіраючыся на першакрыніцы, дакументы і сведчанні тых, хто выжыў, рэканструяваў на 2000 старонках тое, што здарылася з рымскімі яўрэямі, многія з якіх хаваліся ад нацыстаў у 49 каталіцкіх кляштарах Вечнага горада.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 студзеня 2020, 13:34