ҽ

auschwitz-1066283_1920.jpg

Рымскія Пантыфікі ў Аўшвіц-Біркенау

Пантыфікі апошніх дзесяцігоддзяў не абміналі ўвагай тэму Халакосту і наведвалі мемарыяльныя месцы, звязаныя з пераследам яўрэйскага народа, сярод іх быў і лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў.

Тут былі тры Папы. У мемарыяле 7 чэрвеня 1979 г. св. Ян Павел II узначаліў Эўхарыстыю. Далей былі візіт Бэнэдыкта XVI 28 мая 2006 г. і “маўклівая пілігрымка” Францішка 29 ліпеня 2016 г. Усе тры этапы, раздзеленыя часам, аб’яднала малітва.

Пілігрымка св. Яна Паўла ІІ

Падчас св. Імшы ў мемарыяле Аўшвіц-Біркенаў у 1979 г. Ян Павел ІІ нагадаў, што гэтае месца было “пабудавана на нянавісці і пагардзе да чалавека ў імя вар’яцкай ідэалогіі”. Гэта месца “жорсткасці”, куды ўваходзілі праз вароты з абразлівым надпісам “Arbeit macht frei”, абразлівым, паколькі яго змест “радыкальна супярэчыў” таму, што адбывалася ўнутры.

Св. Ян Павел І ў камеры смерці св. Максіміліяна Кольбэ
Св. Ян Павел І ў камеры смерці св. Максіміліяна Кольбэ

На гэтай “Галгофе сучаснага свету” Пантыфік стаяў на каленях перад магіламі, большасць з якіх безыменныя. “Аўшвіц – гэта своеасаблівы рахунак сумлення чалавецтва праз надмагільныя пліты, якія сведчаць пра ахвяр гэтых народаў, гэта лагер, які нельга проста наведаць, бо прымушае са страхам задумвацца над гэтым адным з франтоў нянавісці”. Аўшвіц – гэта “тэстамент вайны”, якая прыносіць “надзвычайны рост нянавісці, знішчэння і жорсткасці”.

Візіт Бэнэдыкта XVI

Наведванне былога нацысцкага канцлагера было ўключана ў праграму Апостальскага падарожжа Бэнэдыкта XVI у Польшчу ў 2006 г. Ён назваў яго “месцам жаху, канцэнтравання злачынстваў супраць Бога і супраць чалавека, якое не мае параўнання ў гісторыі”.

Бэнэдыкт XVI ў камеры смерці св. Максіміліяна Кольбэ
Бэнэдыкт XVI ў камеры смерці св. Максіміліяна Кольбэ

“Папа Ян Павел II, - нагадаў Святы Айцец, - пабываў тут як сына польскага народа. Я сёння тут як сын нямецкага. Як сын той нацыі, над якой група злачынцаў захапіла ўладу шляхам ілжывых абяцанняў у імя перспектывы велічы, аднаўлення гонару і праслаўлення народа, з спадзяваннямі дабрабыту, але таксама з сілай тэрору і запалохвання, каб наш народ выкарыстоўваўся і эксплуатаваўся ў якасці інструмента іх маніі разбурэння і панавання”. “Мінулае ніколі не бывае толькі мінулым. Яно датычыцца і нас, і нам дэманструе, якімі шляхамі ісці не варта, а якімі трэба”, - падкрэсліў трынаццаць гадоў таму Бэнэдыкт XVI.

Малітва папы Францішка

Візіт Францішка ў мемарыял, які адбыўся ў 2016 г., быў адзначаны цішынёй і малітвай. Папа пешкі павольна прайшоў праз знакамітую браму. На плошчы пераклічак, дзе збівалі зняволеных, Святы Айцец пацалаваў адну з бэлек, на якіх трымалася канструкцыя для экзекуцый. Увайшоўшы ў Блок 11, ён сустрэўся з дзесяццю асобамі, якія перажылі Шоа. Пасля гэтага напружанага моманту, Папа павольна падышоў да сцяны расстрэлаў. Ён дакрануўся да яе і некаторы час заставаўся нерухомым – у адзіноце, у цішыні, пагружаны ў малітву.

Францішак падчас візіту ў Аўшвіц-Біркенаў
Францішак падчас візіту ў Аўшвіц-Біркенаў
Навіна ў фармаце аўдыё
28 студзеня 2020, 12:23