ҽ

Папа Пій  XI падчас інаўгурацыі Ватыканскага радыё Папа Пій XI падчас інаўгурацыі Ватыканскага радыё 

Пра Ватыканскія радыё і фільматэку на навуковым форуме ў ЗША

Віцэ-канцлер Папскай акадэміі навук і Папскай акадэміі сацыяльных навук, даследчык кіно, мансеньёр Дарыё Вігано прадставіць Святы Пасад на 134-й Міжнароднай сустрэчы Амерыканскай гістарычнай асацыяцыі.

Святар распавядзе пра гісторыю Ватыканскай фільматэкі ў часы пантыфікатаў Пія XII і Яна XXIII.

Афіцыйнае адкрыццё форуму пад назвай “Католікі, медыя і грамадства ў пасляваенны перыяд” адбудзецца 3 студзеня 2020 г. у Нью-Ёрку. Праграма сустрэчы разлічана на тры дні і завяршыцца 6 студзеня. Яе частка пройдзе ў Чыкага.

На навуковым форуме будзе прадстаўлена, між іншым, гісторыя Ватыканскага радыё, прааналізаваны стасункі паміж Касцёлам і тэлебачаннем, разгледжаны змены ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла пасля Другога Ватыканскага Сабора.

Чакаецца, што на канферэнцыі выступяць выкладчыкі найбольш прэстыжных універсітэтаў ЗША: ад Калумбійскага да Гарвардскага і Йельскага. Акрамя таго, сярод выступоўцаў значацца тры спецыялісты, у тым ліку вышэй узгаданы мансеньёр Вігано, якія ў сваіх дакладах зробяць акцэнт на палітычнай і культурнай ролі Італіі і Святога Пасаду.

Так, гісторыю прыходу амерыканскага тэлебачання ў Італію прааналізуе выкладчык універсітэта Мадэны і Рэджа Эміліі Федэрыка Руоцы, а спецыфіку працы і місіі Ватыканскага радыё акрэсліць выкладчыца Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане Рафаэла Перын.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 студзеня 2020, 12:53