ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Тайландзе прадставілі папамабіль маркі Nissan

У Бангкоку прайшла афіцыйная прэзентацыя папамабіля, які будзе выкарыстоўвацца Францішкам падчас знаходжання ў Тайландзе 21-23 лістапада 2019 г.

Транспартны сродак быў створаны на шасі электрамабіля Nissan, які вырабляецца на мясцовым заводзе. На просьбу Папы, ён не будзе абсталяваны куленепрабівальным шклом – Францішак хоча мець максімальна блізкі кантакт з вернікамі.

Як адзначыў прэс-сакратар Каталіцкага Касцёла ў Тайландзе Валіт Сэнгтонг, за бяспеку Пантыфіка будуць адказваць, як ватыканскія, так і тайскія службы. Аўтамабіль атрымае ватыканскія нумары “SCV 1”.

Раней, падчас замежных падарожжаў Пантыфікаў, папамабіль заўсёды дастаўляўся з ватыканскага аўтапарку. Францішак змяніў гэты звычай. Цяпер папамабілі вырабляюцца на месцы. Нярэдка, пасля папскага візіту, яны выстаўляюцца на аўкцыёнах, а выручаныя сродкі накіроўваюцца на дабрачыннасць.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лістапада 2019, 11:03